|
|
||
Неба начное... Як рэдка я бачу цябе: Дзень стамляе мяне Хутчэй, чым хаваецца сонца. I за шкляной бранёю ваконцаў Ты для мяне чужое... Неба начное... Хто ведае, дзе тваё дно? Бо калi надыходзiць вiдно, Ты апранаешся ў вечна блакiтны лёд, А за iм - нябачны й бясконцы палёт За няўлоўнаю мрояй... Неба начное... Колькi ж зор карагод Кружыць твой ужо тысячы год, Раскiдаючы кроплi сноў Мiж лясоў, мiж палёў, мiж дамоў Нетаропкаю цёмнай парою... Неба начное... 1999, красавiк, 23, пятнiца, 21:26 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"