|
|
||
-... Цiкава жыць тут, На дваццатым паверсе, У кватэры, Дзе вялiкiя вокны... -... I бачны далёкi, Вельмi далёкi абшар. -... А зробiш два крокi - Толькi два крокi назад - I зямлi ўжо не ўбачыш, Быццам ляцiш ты высока, Што нават вышэй за аблокi... - Хоць i не птушка... -... А калi прыйдзе дождж, Ты, нарэшце, адчуеш спакой, Застанешся сам-насам з сабой, I маланкi iмклiвай нож рассячэ на ўсю ноч мiж табой i горадам ланцугi... - А калi поруч пройдуць снягi? - Стане белым усё за вакном. Стане ўтульным прыцiхлы твой дом, Мутна-белае неба сагрэе Кубак кавы табе з малаком... I за гэтым цяплом, I за хмарным шэрым алеем Ты забудзешся ў сне I не ўспомнiцца - дзе я, I не ўспомнiцца - дзе ты... - I што гэта дваццаты паверх? - Так... Не верыш? Правер... 1999, красавiк, 6-8 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"