|
|
||
|
За развiтаннем - развiтанне. За гарызонтам - гарызонт. I кожны цень жыве ў чаканнi, Што прыйдзе навальнiчны фронт. Да неба шле зямля сухая Сваю малiтву аб дажджы, Але ад краю i да краю Адна сляза твая бяжыць, Не наталяючы нiкога... А дзесьцi там мая дарога Адсюль бяжыць... Цi то да бога, Цi да цябе назад бяжыць... Хутчэй - другое: я вярнуся У гэты край, у гэты дом. Рукой да твару дакрануся... Ды слёз не ўбачыць пад дажджом. 1999, люты, 1, панядзелак, 21:11 |
|