|
|
||
Чаму я не сустрэў цябе раней? Чаму - хоць бачыў часта - не разгледзеў? ...А мы ж з табой не разышлiся ледзьве, Згубiўшыся мiж зданяў... цi людзей? Мы разам... А цi побач ты? А дзе я сам блукаю часта ў думках, У зменлiвых - бы вецер - у кiрунках, Нярэдка паўтараючы сляды?... Цi знойдзем мы адказы на пытаннi, Цi так ужо нам трэба iх знайсцi, Няўжо не большы разам шлях прайсцi Нам выпала, чым да сустрэчы... Вяне, Сыходзiць ценем ноч, сустрэўшы ўраннi Адказаў пераменлiвыя зданi... 1999, студзень, 20-21 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"