|
|
||
Далёка, за белаю неба мяжой, Шчаслiвай мiнуўшчыны знiкла краiна. Ля каменя стомлены дрэмле герой, Што ведае добра - няма той адзiнай Сцяжынкi мiж сотнi вялiкiх дарог, Якая б дазволiла ў часе вярнуцца I роднае хаты убачыць парог, Вярнуцца туды, дзе шчаслiва смяюцца Дзяцiнства сябры пад нябесным блакiтам... У час той,якi ўжо амаль што забыты. I раптам, не верачы ў цуды, рукой Адчуў ён замест халадэчы асфальту Сцяжынкi цяпло пад густою травой, Знаёмы рамонак намацалi пальцы... 1999, студзень, 11, панядзелак, 21:44 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"