|
|
||
Снег... пiша вершы ў святле Абыякавых лiхтароў, Нiшчыць - i пiша зноў. Снег... Зачараваны свет Яго патаемных слоў На белай паперы палёў. Снег... Дзесьцi дзявочы смех У лабiрынце дамоў Дражнiць воблачкi сноў... Снег... Страчвае пэўнасць след - Слабне зрок лiхтароў... Час не спяшацца дамоў. Снег... 1998, снежань, 28, панядзелак |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"