|
|
||
Кропля лета пасярэдзiне зiмы... Памiж твараў, ветлiва застылых, Мiж халоднай прыгажосцi мы адны - Свет адмежаваны снежным пылам. Аплываюць пасярэдзiне стала Свечкi дзве... для нас зырчэй за Сонца Кроплi iх дрыготкага святла. Келiхаў яшчэ далёка донцы, Ружа дрэмле памiж iмi, як мяжа, Што мы ўжо гатовыя парушыць. Подых твой пялёсткi ёй варушыць, Раздзiмаючы ў душы маёй пажар... 1998, снежань, 9, серада |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"