|
|
||
Чаму дапусцiў ты ў нябёсы хмары? ... Чаму адступiўся, Чаму не змагаўся, Чаму не прызнаўся, I ёй не адкрыў, што кахаеш? Ты ж столькi сказаць ёй маеш! Чаму ж ты без бою аддаў абшары, У белым тумане згубiўся, Шукаючы безданi донца? Хто ўпэўнiў цябе, што сонца Твой цень засланяў для яе? Хто зблытаў думкi твае? Хто ўпэўнiў, што ёй ты не пара? ... Чаму ты дазволiў памерцi мары? 1998, лiстапад, 15, нядзеля, 23:59 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"