Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Варта Вавiлона

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:





Над дахамi Вавiлона
Вежа ўвайшла ў вышыню
I неба крышталь са звонам
Абрынуўся на зямлю
Полымя боскага гневу
Было маланкi хутчэй
I мешанiна моваў
Раз'яднала людзей
I нават аб простых рэчах
Дамовiцца не маглi
Аб вэрхале нечалавечым
Чуткi вакол папаўзлi
I вораг з'явiўся iмгненна
Пачуўшы пра iх бяду
Горад схаваўся за сцены
А вораг чакаў - аддадуць
Яму Вавiлон без бою
Мечам не стрэне нiхто
Ад схопленых глухатою
Анямелых шыхтоў
Але ваяры Вавiлона
Ведалi, што рабiць
Былi непатрэбныя словы
Iм, каб ворага бiць
I з ганьбай чужынцы беглi
Ад вавiлонскiх муроў
Была маўклiвая еднасць
Мацней iх пыхлiвых слоў


1998, лiстапад, 10, аўторак, 0:46
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"