Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Апошнi звычайны дзень

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




У бездань вачэй блакiтных
З нябёсаў абрынуўся дзень.
Армада праблем нязбытых,
Кахання пагаслага цень,
Чаканне далёкага шчасця
I попел вялiкiх надзей...
Трывога iмгненна гасне -
Гатоўнасць да новых падзей
Сцiрае прывiдаў рэшткi,
Вяртае цябе ў сусвет,
На твары мiльгае ўсмешка,
Якую прымроiў паэт...
Табе ж не да вершаў - часу
Табе як заўжды не стае.
Ты выйсцi на звыклую трасу
Не хочаш спяшацца... Але
Чакае бязлiтасны горад.
Твой звыкла глыне сiлуэт
Метро, наталяючы голад.
Прыправаю - дым цыгарэт.
Мiльгаюць рэкламаў фарбы
I свой, азiрнуўшыся, след
Не ўбачыш на шэрым асфальце...
Пыл. Вецер. Абрыўкi газет...
Усё, як звычайна, здаецца.
Усё, як звычайна? Ды не -
Наверсе ўжо нехта смяецца,
Хвiлiна апошняя рвецца,
А потым натоўп сутыкне
Цябе i мяне...

1997, красавiк, 13 - 1-я рэдакцыя;
1998, студзень, 29, чацвер, 1:44 - 2-я рэдакцыя
(у чым адрозненне ад 1-й, ужо i не памятаю);
1998, верасень, 13, нядзеля, 18:07 - 3-я рэдакцыя
(ад 2-й 3-ю адрознiваюць апошнiя пяць радкоў)
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"