|
|
||
Дождж настойлiва стукае ў дах. Ён нагадвае лету - час Адпраўляцца ў далёкi шлях. Лета сумна глядзiць на нас. Хутка ўжо пракурлыча клiн Жураўлiны сваё "бывай" I нябачны за шэптам галiн Не пачуе цябе. Не гукай... Кветкi сыплюць пялёсткi ў ваду, Бы варожаць на будучы год, Месяц выставiў бараду, Узначалiўшы зор карагод. Дождж настойлiва стукае ў дах. Ён нагадвае нам, што час Асыпацца лiсцю ў садах Прыйдзе хутка... Агеньчык згас. Сон, нарэшце, знайшоў i нас... Ад дажджу адмаўляецца дах. 1998, жнiвень, 27, чацвер, 23:52 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"