|
|
||
Не скажы мне "не" - бы ў сне прашу, Не спалi хоць ты маю душу, Бо па ёй ганяе попел ветрам - След адзiны тых, хто быў дагэтуль. На асфальце гэтым - нi травiнкi, Пыл i попел, нейкiя абрыўкi... I чароўны лёгкi сiлуэт - Ты... Адна на шэры гэты свет. Ты адна, хто мог бы разбудзiць Ту вясну, што ў цемры пыльнай спiць. Мара закаханага паэта, Я б за "так" тваё аддаў паўсвета. У душы ганяе попел ветрам - След адзiны тых, хто быў дагэтуль. Не спалi хоць ты маю душу, Не скажы мне "не" - бы ў сне прашу... 1998, красавiк, 24, пятнiца, 3:43 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"