| 
 | 
| 
 | ||
| Павярнулiся дахi да неба спiной I дарэмна яно барабанiць Па шыферы градам парою начной - Сну нiкога яно не пазбавiць. Сабака зацiснецца ў будку шчыльней I па гнёздах схаваюцца птушкi, Больш нiчога... Бо робiцца сон мацней, Перад тым як ружовая стужка Размяжуе па-новай нябёсы з зямлёй... Цi парушыць звычайнасць чаканы герой? 1998, красавiк, 5, серада, 20:28 | 
| 
 |