| 
 | 
| 
 | ||
| 
 Рыфмаваная версiя верша "Без назвы, без даты" | ||
| На скрыжаваннi адзiн стаяў I глядзеў, як сябры i знаёмцы Адыходзяць прэч... i вусны сцяў, Калi ўбачыў каханую ў гэтай тусоўцы. Раптам сэрца яго лягло на далонь I ўспыхнула, быццам сонца. Але не азiрнуўся нiхто, i агонь Згас, у прасторы бясконцай Непатрэбны нiкому сваiм цяплом. А калi адзiноты холад Ператрушчыў апошнiх iлюзiй шкло, Ён памёр у сабе, ды ў норах Не заўважыў таго нiхто... 1998, красавiк, 2, чацвер, 16:46 | 
| 
 |