|
|
||
Не шукай мяне мiж памерлых, Не шукай i сярод жывых... Мiж адэптаў сумнiўнай веры Не шукай мяне - я не з тых, Хто iмкнецца зашыцца ў натоўпе I з агульным цячэннем плыць. I не з тых, што iдуць па галовах, Не iмкнуся нiкога вучыць. Я не маю рэцэптаў шчасця, Ты не ўбачыш мяне на крыжы... Вiнавацiць, аднак, не спяшайся Прадказальнiкаў у iлжы. Я - не мiф, не пустыя словы, Хоць i цяжка знайсцi сляды. Ды не ведаю, цi гатовы Я з табою сустрэцца... а ты? 1998, сакавiк, 21, субота, 3:10 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"