|
|
||
Сакавiк. Дзень 13-ты. Пятнiца. Цi вясна гэта? Снег густы Крые горад белаю палiцай Лепiць шапкi галовам пустым. Надыходу вясны запаволенасць. Сонца ў неба ўзышло бы ў нару. А на тварах - незадаволенасць: Снег - на дол, а цэны - ўгару. Ды нiчога ў дзень гэты не сталася. Нас паданнi пужалi дарма. Ну якая ў нас "чорная пятнiца" - Нават фарбы чорнай няма. Толькi снег белы з ранiцы сыплецца, Ружавеюць рэкламаў агнi... I блакiтныя спiны мiлiцыi - Напамiн пра крытычныя днi... 1998, сакавiк, 13, пятнiца |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"