|
|
||
Лунае павольна над полем бязмежным, Раскiнуўшы крылы, велiчны птах. Спакойны i вольны, на слуп памежны Глядзiць з пагардай у мудрых вачах. Лунае павольна над пусткаю снежнай I не разумее - што тут дзялiць? Навошта праводзiлi гэтыя межы, Калi тут нiхто не збiраецца жыць? Як помнiкi пыхi, як помнiкi глупства, Слупы iржавеюць у белых палях, Бо i ў адлiгi сюды не iмкнуцца Тыя, хто сеяў слупы па начах... 1998, люты, 19, чацвер, 16:39 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"