| 
 
Мае маршруты
Звычайнай логiкай
Нiхто не здолеў бы
Ўсiм растлумачыць,
I шлях прадзьмуты
Паўночным подыхам,
Схаваны словамi -
Не кожны ўбачыць
Не памылiцца,
Аднак, хацелася б,
Калi я ўпоперак
Жыцця цячэння
Да той крынiцы
Сцяжынку першую
Друкую крокамi
Праз цень iмгнення.
   | 
 
          Iду наперад...
          Хто ж праўду ведае?
          I хто падкажа тут
          Сапраўдны шлях мне?
          Ахвяры веры
          З падобнай мэтаю
          Сышлiся ў цёмны кут,
          Адзiн разумнiк
          Iм бае казку...
          Казаў, што новую,
          Ды толькi чую я
          Яе ў сто першы раз.
          Дарма... не згасне
          Ноч з тымi словамi,
          З хлуснi мiнулага
          Не прагучыць адказ.
 
   |