|
|
||
Няпэўны трохкутнiк - Ветразь - Над хвалямi ўзнiк Каля гарызонту, I вецер-пакутнiк Месца Ў бясконцым днi Сабе не знаходзiць. Пякуча блакiтны Неба Абсяг ахiнуў Пакiнуты востраў, I храм старажытнай Веры, Якой час мiнуў, Руiнай стаў проста ...Знiк ветразь бялюткi, Хвалi Пад небам iзноў Блукаюць самотна. I ў джунглях нячутна Дзень, што Нiхто не знайшоў, Знiк. Незваротна... 1998, студзень, 4, нядзеля, 17:03 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"