Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

На нiчыйнай зямлi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Я застаўся адзiн на нiчыйнай зямлi.
Злева - вораг. I справа - вораг.
А былi ж у мяне калiсьцi сябры.
Разам з iмi мы вынайшлi порах.
Але раптам спатрэбiўся iм правадыр
I яны свой зрабiлi выбар.
I ўзышоў па-над кожным, бы сонца, кумiр,
Прыдавiў iх сваёю глыбай.
I ў вачах iх няпэўны сумненняў агонь
Ператвораны ў бляск металiчны.
Набрыняла нянавiсцю цёплая скронь
I бяспамяцтва стала хранiчным.
Толькi хто iх упэўнiў, што гэтак прасцей?
Хто сказаў, што манкуртам шанцуе?
Колькi ж iх пад сцягамi сумнiўных iдэй?
Што спусцелай душою кiруе?
Але бачу я кроў на знаёмых руках,
Позiрк зброi - да жаху спакойны.
I завалены трупамi чорны абсяг,
Дом апошнi сляпых герояў.
Не, былыя сябры, я да вас не прыйду
Нават плюнуць на вашы магiлы,
На нянавiсць з агiдаю не раскраду
Без таго нешматлiкiя сiлы.
Я блукаю адзiн на нiчыйнай зямлi.
Злева - вораг. I справа - вораг.
Не раскрыюць мне тайну цяпер мерцвякi -
Для чаго мы вынайшлi порах...


1997, снежань, 7, нядзеля, 12:54
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"