|
|
||
З "чыгуначна-зiмовай серыi" :) |
Як страляны патрон Калыхае вагон Адпрацоўвае грошы чыгунка I пад шэрай смугой Электрычкi пустой Гонiць колы ў патрэбным кiрунку Праз няпэўны прасвет П'яны сыплецца снег Ён схаваць спадзяецца рэйкi Вецер сумна ўздыхне Снегу не зразумець Што ён першы закрые вейкi Заўтра зноў снегапад Свой паўторыць расклад I прыцiсне мароз з адлiгай Вокны свецяцца хат Месяц-аэрастат Адштурхоўвае хмары-вярыгi Дзень каторы запар Твой мне мроiцца твар За вакном у няўлоўнай завеi Дзесьцi там цёмны цар Сноў маiх гаспадар Там ягоны калодзеж бялее 1997, лiстапад, 26, серада, 15:59 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"