Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Непачутая малiтва

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:
  • Аннотация:




Дапамажы мне, Божа, утрымацца -
Не закахацца каб, не закахацца...
Няхай мяне не патрывожаць мары,
Не дай забыцца мне, што ў небе хмары.
Дапамажы мне, Божа, не разгледзець
Агонь вачэй яе i вуснаў квецень,
I валасоў каштанавую хвалю,
I сiлуэт, што здатны сну пазбавiць.
Дапамажы ўсё гэта не заўважыць,
Не дай мне, баязлiўцу, стаць адважным,
Дапамажы, прашу цябе, мой Божа,
Не дай адчуць, што яе голас можа.
Не дай сустрэцца з ёю вочы ў вочы -
Баюся я, што ўспыхне сонца ўночы.
Яна ж - багiня... Ты за параўнанне
Даруй... i не карай мяне каханнем.
Дазволь мне абыякавым застацца,
Не закахацца каб, не закахацца!..
Мае малiтвы не былi пачуты...
Страла дарогi здолела зламацца.
Ну што сказаць тут?
Мусiць, дзякуй Богу,
Што да яго было так цяжка дакрычацца...


1997, лiстапад, 23, нядзеля, 10:44
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"