Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Вiртуалii

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Манiтор белай плямай. Вечар.
Я адзiн у паўцёмным пакоi.
Я сабе малюю сустрэчу,
Што ў мяне не было з табою.
Горад змоўк, быццам ён вiртуальны.
Толькi дзе ты ў гэтай праграме?
Забаўляецца вецер абвальны,
Сутыкаючы хмары iлбамi.
Вобраз твой як кампутарны вiрус -
Пад пагрозай надзейнасць сiстэмы.
Знiклi з файлаў былыя кумiры.
У мяне сапраўды праблема -
Як вярнуцца на каляiну,
Бо шукаць цябе - безнадзейна.
Але ж вобраз твой не адрынуць,
Не згубiць у цемры завейнай...
Раптам коду чужога лiчбы
Замiргалi на сонным дысплеi.
Кожны сiмвал цяплом ружавее...
Мы - знайшлiся. Цяпер не згубiць бы...


1997, лiстапад, 21, пятнiца, 18:06
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"