Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Удар абцасу...

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Удар абцасу - пырснуў хрусткi лёд.
Яшчэ удар. Няма на рух управы.
Iльдзiнкi адпраўляюцца ў палёт
Шукаць iмгненне незваротнай славы.

Блакiтны цень нябеснай чысцiнi,
Iмклiвы позiрк гасне ў халадэчы.
Будзь асцярожны - цень не закранi,
Не трапiць каб датэрмiнова ў вечнасць.

I толькi след на сцежцы ледзяной
Мне пра цябе калiсьцi нагадае.
У цiшынi пачуўшы голас твой,
Здзiўлюся нават - нехта памятае?

А потым здагадаюся - мiраж.
Зусiм не дзiва ў пошасцi завеi.
Згадаю, не ўпiсаўшыся ў вiраж,
Iльдзiнкi з-пад абцасаў як ляцелi...
I вытрасе з кiшэнi рэшткi хмелю
Сяржант, зiрнуўшы на хранаметраж,
I скажа цiха: "ён жа мог паспець..."
Шкада - яму нiяк не зразумець.


1997, лiстапад, 11, аўторак, 10:15 - апошнiя чатыры радкi, 12:01
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"