|
|
||
Чырвоная цэгла старога касцёла, Ключамi да неба - крыжы. Над грэшнай зямлёй пачарнела прастора... Яшчэ ты паспееш - бяжы! За гэтай мяжой я - персона нон грата I мне там месца няма, I ты не спрабуй там убачыць краты - Увесь гэты свет як турма. Бяжы! Не спыняйся i не азiрайся! Не трэба мяне шкадаваць. I нават дазволяць - назад не вяртайся. Таму, што было - не бываць. Табе яшчэ ёсць за што хвалявацца I ёсць запрашэнне ў рай. А мне застаецца адно - застацца. Шчаслiвай дарогi. Бывай. 1997, лiстапад, 11, аўторак, 1:39 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"