|
|
||
клiн па небе плыве жураўлiны шэрым полем ды чорныя кропкi панi Восенi крок нетаропкi поўнiць сумам такiя хвiлiны чуеш воклiч самотны з аблокаў птушак поўдзень далёкi чакае чуеш воклiч - тых жораў гукае хто застаўся мiж гэтых балотаў клiн паволi плыве памiж хмараў кропкi меншаюць цiха i плаўна клiч згасае над кiнутым краем толькi хмары над цiхiм абшарам год раскрыты на перадапошняй главе жураўлiны клiн па небе плыве 1997, лiстапад, 4, аўторак, 22:54 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"