|
|
||
...ён казаў пра сваю каханую дзяўчыну так: "Я ведаю, што яна ёсць, i больш мне ад яе нiчога не трэба"... Сэмюэл Дзiлэнi, "Вавiлон 17" (1966) Сказаць табе, што я цябе кахаю? Здаецца мне, што права я не маю Жыццё тваё ўскладняць i словам нават. Майму каханню непатрэбна слава. Яно - душы маёй таемны госць. I лепей за цябе пад гэтым небам Мне не знайсцi, каб i была патрэба, Не адшукаць за краем нават свету... I словы невядомага паэта: Мне дастаткова ведаць, што ты ёсць. 1997, лiстапад, 3, панядзелак, 3:43 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"