|
|
||
Падае снег на асфальт несупыннай навалай. Ты iдзеш па завулках, каўнер узняўшы. Падае снег, працу дворнiкаў робячы марнай. Лiсце ў лужынах кiсне, апаўшы. Краявiд жа з надвор'ем супаў iдэальна. Шэры колер здаецца табе паўсюдным. Ты гаворыш сабе, што ўсё будзе нармальна. Шлях без мэты кладзецца пад небам мутным. Падае снег на цябе, на дамы, на дрэўцы. А на вулiцах сёння амаль што нiкога. Ты як кароль, у якога няма каралеўства. Ты як вернiк, што страцiў Бога... 1997, кастрычнiк, 23, чацвер, 23:59 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"