| 
  | 
||
 Вiктару Цою  | ||
| 
 Тыя, хто ўпэўнены быў у заўтрашнiм днi Тыя, хто згiнуў даўно на гэтым шляху Тыя, хто выжыў з гуфу* толькi адзiн Дык каго з вас чакае ў замку Ключ iржавы мiльёны гадзiн? Тыя, хто час падзяляе на ноч i на дзень Тыя, хто бачыў на вочы смяротны агмень Тыя, хто зведаў, што праўда толькi адна Хто адрыне з вас цень Каб знiкла глухая сцяна? Толькi помнiце, дзе б нi былi ў гэты час Якою б дарогай нi крочыў хто-небудзь з вас Палымнее абсяг ад вiдна да вiдна Мiж зямлёю i небам - вайна 1997, кастрычнiк, 20, панядзелак, 18:15 * гуф - полк (старабел.)  | 
  |