|
|
||
версiя 1 На мокрым шкле Укленчыў жоўты лiст У злой iмгле Вiруе ветру свiст Гарыць святло Рассоўваючы змрок I дождж у шкло Шпурляе свой паток Памiж папер Як быццам на крыжы Лiст да цябе Няскончаны (нявысланы?) ляжыць 1997, кастрычнiк, 17, пятнiца, 22:42 версiя 3 (дапоўненая версiя 2) На мокрым шкле Укленчыў жоўты лiст. Там, у iмгле, Вiруе ветру свiст Гарыць святло, Рассоўваючы змрок. А дождж за шклом Глытае нечы крок. Памiж папер, Як кропля, што ў дажджы, Лiст да цябе Няскончаны ляжыць. Магчыма, мне Цябе не адшукаць. Але бярэ Пяро мая рука... Камечу аркуш, Зноўку ўсё пiшу... На лiст на шкле З надзеяю гляджу. 1998, студзень, 22, чацвер |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"