|
|
||
Iзноў прада мной скрыжаванне дарог. Куды ж мне далей скiраваць свае крокi? Дзесь там, за спiной, дагараюць масты. Назад не вярнуцца - няма той дарогi. А можа мне прама пайсцi, напрасткi? Але ж просты шлях - ён i самы складаны. Тады мо налева? Направа? Якi ж Працяг вандраванням абраць пажадана? А вунь i валун, як у казцы, ляжыць. Ды толькi на шэрых баках - анi слова. З бярозы крумкач падазрона глядзiць: Няўжо прыблудзiўся сюды нехта новы? "Навошта прыйшоў ты сюды, чалавек?" - Ён каркнуў з трывогай, расправiўшы крылы. А перада мной - непакрыўджаны снег. За каменем - стэп, неабсяжна застылы. Крумкач паляцеў над дарогай прамой, Маўклiвы вяшчун над нiчыйнай прасторай. У небе чысцюткiм паўспыхвалi зоры. Ляцi, чарнакрылы, iду за табой... 1997, кастрычнiк, 12, нядзеля, 18:44 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"