|
|
||
|
Здаецца ў такую ранiцу, Што колеры вокны фiльтруюць I шэры адзiн прабiваецца, I ўвесь краявiд фарбуе. Таму крыху недарэчнымi Здаюцца рэкламныя стэнды Памiж непрыкметнасцi вечнае. Паўзуць электрычкi з "фазендаў"... Выконвае горад сiмфонiю Шолахам колаў нястомных, Ды гэту ўсю какафонiю Не слухаюць вушы сонных Людзей, што яшчэ не прачнулiся... 1997, верасень, 23, аўторак, 13:47 |
|