|
|
||
Версiя 1 Горад закiнуты лёсам на поўдзень, За тысячы год ад апошняй мяжы. Тут нiколi не падалi бомбы, Адзiн толькi снег, што на бруку ляжыць. Лiнii вулiц, падмеценых ветрам, I ценi жыцця на квадратах вакон. Поўдзень. На вулiцы - нi чалавека. Застылы малюнак нагадвае сон. Толькi мiргае аранжавым вокам На скрыжаваннi пустым светлафор. Горад глухi да вандро?ных прарокаў, Муры сустракаюць пустынi напор. I не прыходзяць сюды караваны, Як быццам над горадам вiсне праклён. Горад вечнасцю зачараваны. Абрынуты час пад адхон... 1997, верасень, 22, панядзелак, 16:23 Версiя 2 Горад закiнуты лёсам на поўдзень, За тысячы год ад апошняй мяжы. Тут нiколi не падалi бомбы, Адзiн толькi снег, што на бруку ляжыць. Лiнii вулiц, падмеценых ветрам, I ценi жыцця на квадратах вакон. Поўдзень. На вулiцы - нi чалавека, Як быццам над горадам вiсне праклён. Толькi мiргае аранжавым вокам На скрыжаваннi пустым светлафор. Горад глухi да вандроўных прарокаў, Муры сустракаюць пустынi напор. I не прыходзяць сюды караваны, Горад вечнасцю зачараваны. 1999 (?), здаецца, гэтая версiя дзесьцi друкавалася. Адрознiваецца ад папярэдняй версii тым, што два радкi выкiнутыя i яшчэ адзiн перастаўлены. ...Рэха ад "Кнiгi чарапоў" Роберта Сiльверберга... |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"