|
|
||
Спачатку было вось гэта: Туманам горад ахутаны Даволi холадна ўраннi З табой, як звычайна, мы гутарым... Як прызнацца ў каханнi? 1997, чэрвень, 4, серада, 2:02 Напiсаў i адклаў, не ведаючы, што рабiць з гэтымi радкамi. Потым ад першага радка адгалiнавалася вось гэта: Горад туманам ахутаны Сонца толькi прачнулася Шкло ад холаду мутнае Ты, аднак, усмiхнулася Нешта разгледзела смешнае Ў сумным ранiшнiм горадзе Цёплая хваля бязмежная Плешча ў пранiзлiвым холадзе Позiркi стрэлiся нашыя Быццам iмгненне разбiлася Можа, нiчога не скажам мы? Ты, як i я разгубiлася. Раптам iзноў усмiхнулася... восень вясной абярнулася. 1997, верасень, 5, чацвер А крыху пазней, ужо ад крыху змененага чэрвеньскага чатырохрадкоўя пайшло вось гэта: Горад туманам ахутаны Даволi холадна ўраннi Мы як звычайна гутарым... Як прызнацца ў каханнi? Раптам зiрнула здзiўлена: Дзе ты, дружа, блукаеш? Што з табою адбылася? Што ў галаве трымаеш? Што адказаць - не ведаю. Праўду сказаць - баюся. Думкi свае даследую, Ды прадказаць не бяруся Вынiк свайго прызнання. Позiрк твой поўны чакання, Мне яго цiску не вытрываць, Праз бастыёны разбiтыя Хлынула нешта без краю: "Ведаеш... я... кахаю... Цябе..." 1997, верасень, 15, панядзелак, 23:33 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"