Проста для параўнання
i як iлюстрацыя творчага працэсу -
тры версii аднаго верша:
Версiя 1
У шчасцi i ў горы -
MEMENTO MORI.
Кароткiх два словы
лацiнскаю мовай.
Лiха вiруе жыцця кругаверць -
ПОМНI ПРА СМЕРЦЬ.
Ды не забыта -
MEMENTO VITA.
Коўдра аблокаў
сонцам прабiта,
I нехта чуе праз ветра выццё:
"Гэй, чалавек, ПАМЯТАЙ ПРА ЖЫЦЦЁ!"
1997, верасень, 15, панядзелак, 22:21
Версiя 2
У шчасцi i ў горы -
MEMENTO MORI.
Вечныя словы
лацiнскае мовы.
Лiха вiруе жыцця кругаверць -
ПОМНI ПРА СМЕРЦЬ.
Ды побач адбiта -
MEMENTO VITA.
Коўдра аблокаў
сонцам прабiта,
I чуецца нам праз ветру выццё:
"ПАМЯТАЙ ПРА ЖЫЦЦЁ"!
1997, снежань, 1, панядзелак
Версiя 3 - для друку
У шчасцi i ў горы -
MEMENTO MORI.
Вечныя словы
лацiнскае мовы.
Лiха вiруе жыцця кругаверць -
ПОМНI ПРА СМЕРЦЬ.
Ды побач адбiта -
MEMENTO VITA.
Коўдра аблокаў
сонцам прабiта,
Пiшуць па тварах лагодныя* промнi -
ПРА ЖЫЦЦЁ - ПОМНI!
1998, чэрвень (не пазней)
* у надрукаванай версii "лагодных",
г.зн. азначэнне дапасавана да твараў, а не да промняў:)...
але гэта рэдактарская самадзейнасць,
якая iстотна мяняе сэнс фразы, няхай i не асноўны.
|