|
|
||
Гудок. Цягнiк крануўся. Не спынiць. Iрвецца развiтальнае iмгненне. Твой твар за шклом. Усё як мае быць. Ты ўжо не тут. Ты ў iншым вымярэннi. Iмчыць экспрэс - нястомная змяя. Звычайны шлях - да новых развiтанняў. На станцыi чужой застаўся я Адзiн памiж людзей... Прыйшло змярканне. I хваляй цемры змыла гэты дзень, Пакiнуўшы ў душы маёй сумненнi. Цi бачыў калi-небудзь я твой цень? Цi быў даступны шлях твой разуменню? 1997, жнiвень, 28, чацвер, 20:04 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"