|
|
||
I сонца калiсьцi астыне Нiшто не бывае нязменным Страчвае памяць тыя Падзеi, iмёны, iх ценi Знiкаюць нават руiны Некалi грозных iмперый Былi калiсьцi краiны А сёння нiхто ў iх не верыць Чамусьцi зусiм не героi Нашчадкам сляды пакiдаюць Чамусьцi кароны пад гноем Нярэдка бясследна знiкаюць I толькi магiльныя плiты Iх велiч яшчэ не забылi Але старажытных лiтар Радкi ўжо значэнне згубiлi I вецер пяе тым, хто лiчыць Што свет без iх згiне iмгненна "Магiлы паўнюткiя тымi, Лiчыў хто сябе незаменным..." 1997, жнiвень, 10 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"