|
|
||
Вецер, вецер... толькi вецер Ажыўляе* краявiд. Хiлiць дрэвы, гонiць смецце, Крые хмарамi блакiт. Iншародныя будынкi Паглынула цiшыня. У вачах дамоў - iльдзiнкi, I нi следу, нi вагня. Вецер, вецер... толькi вецер Парушае спевам цiш. Нi душы у цэлым свеце, Толькi пыл дамоў памiж. Нават стук каваных** ботаў Немагчымы без людзей. Тут пануе Адзiнота - Разбуральнiца надзей. Вецер, вецер... толькi вецер Помнiць шлях за гарызонт. Дзесьцi там смяюцца дзецi... Хтосьцi бачыць гэты сон. 1997, лiпень, 20, нядзеля, 12:27 * у друкаванай версii "запаўняе" ** у друкаванай версii "салдацкiх" |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"