Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Вяртайся

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Аднекуль цiха музыка гучыць,
Фарбуе вечар вокны ў цёмны колер...
Каторы дзень мой тэлефон маўчыць,
Балюе цiшыня ў спусцелым доме.
Званок раптоўны цемру скалануў,
Я трубку з рычагоў сарваў iмклiва,
Прыклаў да вуха... i гудкi пачуў,
Iзноў мне сэрца сцiснула шчымлiва.
Мне невядомы новы адрас твой.
Цi вернешся - таксама таямнiца.
Але дарэмна зорка-вечарнiца
Бязмежны прапануе мне спакой.
Я не хачу, каб, кажучы пра нас,
Хто-небудзь ужываў мiнулы час.
Няхай жа пыл кахання не кране.
Вяртайся - не зачыненыя дзверы.
Не пазбаўляй мяне апошняй веры.
Я не хачу "бывай" сказаць вясне...

1997, травень, 18, нядзеля, 23:28 - чэрвень, 21, субота, 13:09
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"