|
|
||
Вiктару Цою |
Мы ведалi - будзе дрэнна Ды не чакалi так хутка Святло пагасла iмгненна Ды бiтым шклом без абутку Мы крочым наперад упарта Вяртанне сэнсу не мае Нам нават спыняцца не варта У цемры нiхто не чакае Хiба што галодныя пасткi Забытыя кiмсьцi наўмысна Яны адназначна на часткi Падзеляць таго, хто згубiўся Так, шэрагi нашы радзеюць I мы сумняваемся ўпотай Што ўперадзе, дзе развiднее Не стрэнуць ствалы кулямётаў Але, не збаўляючы тэмпу Працягваем рушыць наперад Сяброў губляючы ў цемры Працягваем помнiць i верыць 1997, чэрвень, 2, панядзелак, 20:46 |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"