Kлепiкaý Iгар : другие произведения.

Твае рукi

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:




Паволi цiсне палец кнопку "play"
Прыйшло аднекуль прадчуванне гуку
Сыходзiць дзень няспраўджаных надзей
Я ўспамiнаю раптам твае рукi

Iх дотык лёгкi хутка нiшчыў боль
У тыя днi, калi былi мы разам
Ды ўжо даўно няма цябе са мной
I не лiчу я гэта за абразу,

Бо зведаў добра, што няма даўжэй
Нiчога за нямераную вечнасць
Ланцуг схаваных памяццю падзей...
Шукаю ў iм я першую сустрэчу

З табой... Цi гэта ўсё было
Не з намi? Не ў жыццi? З цямрэчы
Няма адказу... Ведаю адно -
Я ўдзячны лёсу быў за кожны вечар...

Не падманула прадчуванне слых.
З глыбiнь нябачных чыстай хваляй гукi
Прыйшлi i зруйнавалi сны.
А мне здаецца - бачу твае рукi...
Iмгненне пасярэдзiне вясны.


1997, 20.4 (13:52) - 3.5 (16:43) - 13.5 (аўторак, 0:42)
  
  
  

 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"