|
|
||
Лiхтары не гараць, месяц спiць у аблоках Толькi таньчыць завея, хавае сляды Ды чарнее асфальт на спусцелых дарогах На iмгненне здаецца - ноч прыйшла назаўжды Ды ў шчылiну ўскрай неба ўжо бруiцца свiтанак I запальвае вокны, падымае людзей У пад'ездах дамоў раствараецца ранак На абуджаны горад з неба падае дзень Распаўзаецца шум, паступова чарнее Ноччу белены снег, як мурашкi снуюць Людзi ў справах, праблемах, пытаннях, iдэях Спрэс натоўпы i чэргi, бяруць цi даюць Ёсць усё - толькi б грошы былi ды жаданне А яшчэ каб умеў захаваць, што здабыў Час няcтомна бяжыць, вось ужо i змярканне Можна бабкi падбiць - што ўхапiў, што згубiў Вечар. Дзень адляцеў. Людзi пнуцца дадому Зноў аўтобусы хорам аб нечым бурчаць I хаваецца сонца ў сумётах калматых Да каманды "пад'ём!" адпраўляецца спаць Зноў зацiхла жыццё, пуста зноў на дарогах I на стомлены горад ноч лягла як заўжды Лiхтары не гараць, месяц спiць у аблоках Толькi таньчыць завея, хавае сляды 1997, сакавiк, 26, серада, 1:55 (2-я рэдакцыя) |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"