|
|
||
1996 |
Ну, вось i ўсё... Бывай, мая каханка, Я не цiкаўны да тваiх прычын. I, як калiсьцi шэрым сонным ранкам З начнога забыцця ўсплыву адзiн. У цiшынi, такой забыта звонкай, Няспешна кавы я сабе налью, I вiнаграду дзiўнай спелай гронкай Каханне наша раптам уяўлю. Ды толькi час мiнуў - няма тых ягад. Навошта ведаць, хто цяпер з табой? Ты не хвалюйся - я дарую здраду, Бо будзе дзень, што стрэну я з другой. 18-XI-96 г. |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"