|
|
||
Кастрычнiк. Ноч. На стылым пастаменце Чакае нечага каменны правадыр. I думае: "Аб чым у тэстаменце Пакiнуць я iнструкцыi забыў?" Ганяе вецер па спусцелым пляцы Абрыўкi забароненых газет. Навокал - цемра. Толькi недзе ўверсе Сышоўся лiхтароў магутных след. Там як анучу вецер шкуматае - Як сiмвал глупства - прэзiдэнцкi сцяг. Ахоўнiк сонны гучна пазяхае, Абрыдлы азiраючы абсяг. Ды Ленiн не зважае на ахову. Балiць аб iншым галавы гранiт: Дык колькi шчасця гэтаму народу Падорыць iм абраны паразiт? 8-Х-96 г. |
|
Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души"
М.Николаев "Вторжение на Землю"