| 
  | 
||
 1996  | ||
| 
 Верасень. Самотны вечар. Дождж. Каля Дома Ўраду - анiкога. I над пляцам Незалежнасцi як нож Блiскае маланка... За парогам Валадараць цемра i туга. Паўпусты "Iкарус" без iмпэту Мчыць кудысьцi сонных небарак, Вецер рве пажоўклыя газеты, I чакаюць сонна лiхтары Ранку, што падорыць адпачынак. Спiць плакат нагамi дагары, Спiць у брудзе Камароўскi рынак. Мкне па пляцы лiмузiн-прывiд, Промнi фар пацэльваюць у зомбi. Вочы iх пустыя, унутры Толькi попел вадароднай бомбы. 28.9.96 г.  | 
  |