Прабач мяне, каханы Град,
што абяцання не стрымала
i мiж стужак аýтастрад
да iншых дахаý паiмчала.
Тут справа не ý змесце кнiг,
не ý колеры тваiх праспектаý.
Я вырасла ý руках тваiх,
але атруцiлася летам.
Яно па жылах загуло
вандроýным сумным перазвонам,
перакраiýшы што было
пакутным ланцугом вагонаý.