Аннотация: Перевод песни "Stay (Faraway So Close) группы "U2". Стихотворный.
Зялёны светлафор. Начная крама.
Зайшла туды за пачкам цыгарэт.
Не, ты не палiш, дый не хочаш нават...
Гэй, дзеўчына, ты рэшту хоць правер!
Ты выглядаеш зараз, як машына,
Что трапiла ў аварыю, чые
Калёсы круцяцца, але, мая дзяўчына,
Сама яна разбiлася ўшчэнт.
Ты кажаш, што ўвагi не звяртаеш,
Калi ён б'е цябе? Што ты жывеш,
Калi табе балюча робяць? Знаеш,
Усё не так, як хочацца табе.
Чырвоны светлафор i шэры ранак...
Чапляешся за яму ў зямлi
I падаеш. Вампiр ты цi ахвяра?
Усё залежыць ад таго, з кiм ты.
Раней любiла дома заставацца,
Глядзець па тэлебачаннi ток-шоу,
Ты ведала ўсе рэплiкi на памяць,
Хто што згубiў i кто каго знайшоў.
Але ўсё роўна ты мяне не бачыш,
Глядзiш заўсёды быццам скрозь мяне.
Ты да мяне звяртаешся i плачаш,
Але й мой дотык не адчуць табе.
Ты ведаеш, калi б я мог застацца,
Я памяняў бы месцам дзень i ноч,
Прымусiў дзень выконваць абяцаннi...
Хапiла б ночы нам на ўсё адной.
Далёка так i ў той жа час так блiзка...
Над плынямi статычных рад'ёхваль
Цяпер ты проста ўключыш тэлевiзар
I можаш падарожнiчаць амаль
Усюды. Хочаш - трапiш у Маямi,
Альбо, напрыклад, у Новы Арлеан,
У Лондан, Белфаст цi Берлiн туманны -
Цяпер нiякiх цяжкасцяў няма.
Але калi ты слухаеш, паклiкаць
Цябе я, хоць хачу, ды не змагу;
Ты рызыкуеш, скачучы, звалiцца.
Крычыш - я чую, ды не памагу.
Ты ведаеш, калi б я мог застацца,
Я памяняў бы месцам дзень i ноч,
Прымусiў дзень выконваць абяцаннi,
Я дэманаў i духаў бы знайшоў,
Я б дапамог табе пераадолець
Твой страх, найперш перад самой сабой.
Калi б застацца толькi мог з табою...
I ночы нам хапiла бы адной.