Добровольская Ангелина : другие произведения.

Яна гарэла любоую

Самиздат: [Регистрация] [Найти] [Рейтинги] [Обсуждения] [Новинки] [Обзоры] [Помощь|Техвопросы]
Ссылки:
Школа кожевенного мастерства: сумки, ремни своими руками
 Ваша оценка:

Баннер сайта о св. Манефе Гомельской [Ангелина]
  
  
  Яна гарэла любоую
  
  Да кананiзацыi святой прападобнай Манефы Гомельскай
  
  Жыццё не было спагадлiвым да гэтай жанчыны. Марыя Скопiчава нарадзiлася у цяжкiя гады грамадзянскай вайны у в. Сеурукi пад Гомелем 1 красавiка 1918 года, у сялянскай сям"i Уладзiмiра i Глiкерыi Скопiчавых. Iх радасць, звязаная з нараджэннем дачкi, хутка змянiлася болем - дактары вынеслi прысуд: дзяучынка нiколi не будзе хадзiць, у яе дзiцячы цэрабральны паралiч, i надзеi на яе ацаленне няма. Бацькi не сталi наракаць на лёс, прынялi свой жыццёвы крыж з годнасцю i гадавалi дачку з вераю i любоую, iмкнучыся, каб яна не была абдзеленая нiчым у параунаннi з фiзiчна здаровымi дзеткамi.
  
  З ранняга дзяцiнства Марыя была надзвычай чулай: яе душа адгукалася на любоу i дабрыню блiзкiх, i дзяучынка старалася дапамагчы родным чым магла - яна заусёды знаходзiла сабе занятак: самастойна мыла бялiзну на рацэ, прыбiрала хату, гатавала ежу. Iмкнулася не зважаць на сваю хваробу, быць роунаю з астатнiмi людзьмi i карыснаю для iх. Усе, хто ведау, любiлi яе за вясёлы характар, умелыя рукi i вытанчанае пачуццё густу: Марыя навучылася добра краiць i шыць прыгожае адзенне, i ведаючы гэта, аднавяскоуцы iшлi i iшлi да яе.
  
  Аднойчы у дзяцiнстве Марыя убачыла у сне дзве дарогi i падумала: па якой з iх ёй пайсцi? I тут жа пачула голас: "Па левай пойдзеш - спакойна жыццё пражывеш, па правай - тужыць будзеш". Не вагаючыся Марыя выбрала правы, цяжкi шлях.
  
  Ёй было добра i радасна сярод блiзкiх сваякоу i аднавяскоуцау, яе прызнавалi як роуную i яна у адказ усiмi сiламi старалася адпавядаць гэтаму. Але фiзiчных сiл не ставала, i гэты недахоп Марыя кампенсавала духоунымi намаганнямi. З ранняга дзяцiнства яна адчувала каля сябе Божую прысутнасць i дапамогу, любiла наведваць царкву i была шчырай малiтоунiцай.
  
  Аднойчы у хату да Скопiчавых зайшоу празарлiвы жабрак i папрасiу мiласцiну. Дома была адна Марыя, якая пашкадавала незнаёмага чалавека i дала яму есцi. Выходзячы з хаты, удзячны старац сказау, сустрэушы на парозе Глiкерыю: "Твая манахiня дала мне сала". Гэты выпадак прымусiу задумацца над далейшым лёсам маладой дзяучыны. Пражыць у свеце без дапамогi iншых людзей яна не магла, а бацькi усё ж нявечныя... Многа слёзных малiтвау пралiла Марыя да Госпада, просячы вызначыць яе лёс, i нарэшце пагадзiлася з прапановай iгуменнi Чонкаускага манастыря матушкi Палiксенii. У дзень свята Праабражэння Гасподняга Марыя Скопiчава прыняла манаскi пострыг з iмем Манефы, i усю гарачнасць сэрца, усе сiлы душы аддала на служэнне Богу i людзям. Паздней яна прыняла i пострыг у вялiкую схiму ад свайго духоунага айца - аднога з апошнiх Опцiнскiх старцау схiiгумена Макарыя.
  
   Икона св. преп. Манефы Гомельской [Ангелина]
  
  У манастыры фiзiчна слабая дзяучына умацоувалася духам. Усё яе жыццё стала бесперапыннай малiтвай. За шчырасць, адданасць i душэуную чысцiню Марыя (цяпер ужо матушка Манефа) яшчэ у маладосцi атрымала ад Бога дар празарлiвасцi.
  
  З пачаткам Вялiкай Айчыннай вайны 23-гадовая м. Манефа пакiнула Чонкаускi манастыр i пасялiлася у в. Вiшнёука Цярэнiцкага сельсавету у сям"i пажылых супругау Кiзёвых. У Вiшнёуцы у гады вайны iснавау цiкавы абрад, шырока распаусюджаны на Палессi: штогод 24 верасня з хаты у хату жанчыны пераносiлi драуляную "свячу" i iкону, верачы, што гэтая малiтоуная абарона дапаможа iх мужам i сынам на фронце застацца жывымi. Драуляную "свячу" апраналi у палатнянае "адзенне" i урачыста, хросным ходам пераносiлi па вясковай вулiцы. Свечку перад абразом заусёды трымала манахiня Манефа, якую людзi неслi на плячах. Адначасова на хаду матушку запытвалi пра лёс сваiх дзяцей, мужоу, сваякоу, якiя былi на вайне. Матушка Манефа расказвала iм пра лёс блiзкiх, але удоу шкадавала i не заусёды паведамляла iм аб смерцi iх мужоу.
  
  Матушка спачувала усiм, асаблiва хворым i нядужным, дапамагала iм i справаю, i малiтвай, i удзячныя людзi заужды адказвалi ёй шчырай любоую. Асаблiва сябравалi з матушкай Манефай муж i жонка Фiлiп i Ганна Мiроненкi. Пасля вайны з-за малой рухомасцi матушка вельмi распаунела, i Фiлiп зрабiу для яе вазок, у якiм вазiу матушку на святы у царкву. Аднойчы у дарозе з iмi адбыуся такi выпадак: калi яны ехалi з Вiшнёукi у Гомель, матушка раптам сказала: "Фiлiпушка, хутка нам сустрэнуцца нядобрыя людзi, дык ты абыдзiся з iмi цiхенька, не пярэч iм". У тыя часы пасля вайны было вельмi небяспечна знаходзiцца у познi час воддаль ад населеных пунктау, але Фiлiп, валодаючы незвычайнай фiзiчнай сiлай, нiколi нiкога не баяуся. Калi ж яны з матушкай пад"язджалi да вёскi Залiп"е, iх спынiлi сем бандытау, акружылi вазок, на якiм сядзела матушка Манефа, i папрасiлi закурыць. Фiлiп не стау пярэчыць i аддау бандытам свой улюбёны трафейны кiсет з тытунём, i бандзюкi спакойна прапусцiлi iх. Аднавяскоуцы здiвiлiся гэтаму выпадку, бо разумелi, што толькi дзякуючы малiтвам матушкi Манефы адбыуся такi цуд.
  
  У хуткiм часе матушцы прыйшлося развiтацца з добрымi жыхарамi Вiшнёукi, бо у Сеуруках памерла яе сястра i пакiнула малога пляменнiка Васiля, якому была патрэбна яе дапамога (як i ёй ягоная). Цяпер матушка Манефа ужо не была самотнаю, бо побач з ёю быу родны чалавек.
  
  Жыццё у Сеуруках не было лёгкiм нi для каго з iх жыхароу... Было вельмi цяжка з прадуктамi, i аднойчы зiмой здарылася так, што матушка Манефа тры днi не ела нiчога, акрамя кiпеню. Яна ужо рыхтавалася да галоднай смерцi, як у гэты момант у хату зайшла Ганна Мiроненка - з далёкай Вiшнёукi яна прынесла дарагой матушцы мяшок сухароу. Расчуленая душэунай дабрынёй Ганны, матушка Манефа, узяушы ад яе сухары, сказала: "З гэтага часу не сыйдзе хлеб са стала тваiх дзяцей i унукау". Так i сталася.
  
  Пасля вайны па Беларусi, як i па усiм СССР, прайшла хваля рэпрэсiй супраць вернiкау i святароу. Былi зачыненыя храмы i манастыры, арыштавана святарства i манаства. Матушка Манефа, як i многiя iншыя насельнiкi разбураных манастыроу, жыла у роднай вёсцы, але людзi пра яе ведалi i прыходзiлi па духоуную параду i малiтоуную дапамогу праз дзясяткi вёрст. Начуушыся пра матушкiну дабрыню i спагаду, пра выпадкi цудоуных ацаленняу па яе малiтвам, людзi не бянтэжылiся з-за таго, што бачылi перад сабою маладую манашку, а не старыцу сталага веку. З людзьмi матушка Манефа размауляла проста, спакойна, нiколi нi на каго не узвышала голас, ведала, хто з якiмi думкамi да яе iшоу: тым, хто прыходзiу да яе "паваражыць", казала: "Я не гадалка" i не размауляла з iмi, а тым, хто сапрауды шукау яе дапамогi, расказвала аб самым патаемным у iх душы, распавядала аб iх мiнулым, прадказвала будучае, давала парады, накiроувала на верны жыццёвы шлях. Яе парады былi простыя i дзейсныя, прасякнутыя сур"ёзнасцю, надзвычайнай сiлай i перакананасцю. Галоунае, чаму вучыла матушка, здавалася б, агульнавядомае: малiтва, пакаянне, мiласэрнасць. Усiм людзям яна раiла чытаць акафiсты Божае Мацi, падаваць мiласцiну за жывых i памерлых, па магчымасцi часцей бываць у Божым храме. Многiя, выконваючы матушкiны парады, ацалялiся ад невылечных хвароб, стваралi шчаслiвыя сем"i, мелi поспех у працы i розных справах, а тыя, хто не слухалiся матушкi, вельмi аб тым пасля шкадавалi.
  
  У галодны пасляваенны час матушка Манефа вельмi саромелася браць ад людей падарункi, якiя прыносiлi да яе у знак удзячнасцi за дапамогу. Але духаунiк блаславiу яе прымаць гэтыя ахвяраваннi i аддаваць тым людзям, якiя маюць патрэбу у прадуктах i рэчах. Нiхто з прыходзячых па параду i дапамогу да матушкi Манефы (а гэта былi не толькi простыя сяляне, але i службоуцы, i рабочыя, i нават святары) не адыходзiу ад яе галодным, атрымвау не толькi параду i духоуна-душэунае суцяшэнне, але i харчовую дапамогу. У днi царкоуных святау i па нядзелях матушка бласлауляла блiзкiх рабiць абеды, на якiя збiралiся жыхары вёскi i усе тыя, хто у той дзень быу яе госцем (звычайна - некалькi дзясяткау чалавек). Традыцыя гэта захоувалася да канца матушкiнага жыцця.
  
  Каля фiзiчна нямоглай, але духоуна моцнай матушкi Манефы збiралiся аднадумцы i блiзкiя па духу i веры людзi: манахiнi Ганна i Фацiння, iншыя. А аднойчы матушку наведау афiцэр Чырвонай армii, былы франтавiк шчыры вернiк Мiкалай Малiчау, убачыушы упершыню якога, матушка Манефа упэунена сказала: "Будзеш святаром!" Пакiнуушы працу на дрэваапрацоучым камбiнаце (дзе Мiкалай рабiу пасля звальнення з войска), ён без ваганняу прыняу манаства i стау святаром, i да канца жыцця быу пад духоуным кiраунiцтвам матушкi Манефы. Памёр iераманах Мiкалай Малiчау у 1987 годзе, на 3 гады перажыушы сваю духоуную мацi.
  
  У Сеуруках вакол матушкi Манефы i айца Мiкалая склауся сваеасаблiвы невялiкi манастыр, што вельмi непакоiла мясцовыя партыйныя улады, якiя змагалiся супраць яго рознымi сродкамi, нават праз артыкулы у мясцовых газетах. Але тым самым толькi стваралi "рэкламу", i усё больш i больш людзей даведвалiся пра незвычайную зямлячку. У старшынi калгаса Васiля Канановiча партыйцы патрабавалi аддаць матушку Манефу у дом iнвалiдау, але Канановiч быу сумленным чалавекам i, не спалохаушыся уладау, абаранiу матушку. На нейкi час яе пакiнулi у спакоi.
  
  Да канца жыцця матушка Манефа пражыла у Сеуруках i у памяцi удзячных сеурукоуцау засталася жыццярадаснай, ветлiвай, чалавекам святога жыцця, iх абаронцай i апякункай. Пры яе жыццi усе нягоды абмiналi вёску. Матушкiна малiтва нават спыняла пажары, дапамагала знаходзiць злачынцау (было некалькi выпадкау, калi забойцы, якiх некалькi месяцау не магла адшукаць мiлiцыя, пасля таго як змучаныя горам людзi звярталiся да матушкi Манефы, самi з"яулялiся да сваякоу забiтых iмi людзей, шчыра раскайвалiся у зробленым i распавядалi, дзе яны схавалi целы забiтых). Прадказала матушка i лёс землякоу пасля будучай Чарнобыльскай катастрофы... Неадначасова яна бачыла з"яуленнi святых i нават Божае Мацi.
  
  У Сеуруках не было свайго храма, i матушка Манефа ездзiла малiцца у Свята-Мiкольскi храм вёскi Крыуск Рагачоускага раёна, куды накiравалi служыць айца Мiкалая Мамiчава, у Гомель, у Жыровiчы. Малiлася матушка не толькi за сябе, за сваiх сваякоу i знаёмых, але i за увесь свет. У вольны час матушка займалася рукадзеллем, i мiж iншым, многiя храмы аздоблены зробленымi яе рукамi прыгожымi ручнiкамi. У Свята-Петра-Паулаускiм саборы Гомеля захоуваецца любiмая матушкiна iкона Найсвяцейшай Багародзiцы "Спагнанне загiнуушых" ("Взыскание погибших") - у прыгожым кiёце, перададзеная у гэты храм пасля смерцi матушкi Манефы.
  
  Ведалi i паважалi, нярэдка карысталiся парадамi матушкi Манефы многiя свяшчэннiкi: Высокапраасвяшчэннейшы Мiтрапалiт Антонiй (Мельнiкау; +1987), епiскап Глеб (Савiн; + 2000); гомельскiя святары айцы Мiхаiл Мандрык, Сцяфан Гладышчук, Фёдар Харык; з Мозыра айцец Васiлiй Тур; айцец Мiхаiл з Лоева, протаiерэй Георгiй Дзiчкоускi, протаiерэй Васiлiй Капычка, протаiерэй Пётр Поуны (цяпер - жыровiцкi архiмандрыт Феадосiй) з сям"ёй (яго тром сынам матушка Манефа таксама прадказала святарскае служэнне); жыровiцкiя архiмандыт Фiлiп (Крукоускi; +1993) i iгумення Еуфрасiння; браты протаiерэй Яугенiй i дыякан Мiкалай Конанавы i iх сваякi.
  Фiзiчна нямоглая на працягу усяго жыцця, у канцы яго матушка Манефа вельмi цяжка хварэла, так што блiзкiя непакоiлiся за яе жыццё, i некалькi разоу была блiзкай да смерцi. Два апошнiя месяцы яна нiчога не ела, толькi па кроплях пiла святую ваду. Памерла схiманахiня Манефа (Скопiчава) 25 лютага 1984 года у акружэннi блiзкiх ёй людзей. На пахаваннi i адпяваннi матушкi сабралiся многiя дзясяткi яе духоуных дзяцей i ведаушых яе святароу. Сваё спачуванне з нагоды яе спачыну даслау з Мiнска Высокапраасвяшчэннейшы Уладыка Фiларэт.
  
  Пахавалi матушку Манефу на могiлках у роднай вёсцы Сеурукi, над магiлай паставiлi сцiплы крыж i фотаздымак з указаннем датау нараджэння i смерцi. Побач з ею потым былi пахаваныя i iншыя насельнiкi "сеурукоускага манастыра": iераманах Мiкалай (Мамiчау), матушкi Ганна i Фацiння.
  
  Iшлi гады, але памяць пра матушку Манефу заставалася жывою у сэрцах усiх, хто яе ведау. Штогод 25 лютага збiралiся духоуныя дзецi i аднавяскоуцы матушкi на яе магiле, змянiлася некалькi пакаленняу сеурукоуцау, але усе яны ведаюць аб сваёй незвычайнай зямлячцы, дапамога якой не спыняецца ужо больш за тры дзесяцiгоддзi пасля яе смерцi.
  
  Па блаславеннi Высокапраасвяшчэннейшага Арыстарха, Архiепiскапа Гомельскага i Жлобiнскага, ранiцай 11 жнiуня 2006 года святарамi Гомельскага Свята-Петра-Паулаускага сабора адбылося адкрыццё мошчау схiманахiнi Манефы. Усе прысутныя пры гэтым адчувалi незвычайна прыемны водар.
  
  Праз год, у гадавiну аднойдзення мошчау, 11 жнiуня 2007 года у кафедральным Свята-Петра-Паулаускiм саборы Гомеля адбылася кананiзацыя схiманахiнi Манефы (Скопiчавай). Святая прападобная Манефа Гомельская была далучана да лiку Собора усiх Беларускiх Святых, i гэты дзень у царкоуным календары стау днём яе памяцi.
  
  Мне, аутару гэтых радкоу, давялося неаднойчы адчуць на сабе дапамогу прападобнай матушкi Манефы: першы выпадак звязан з тым, што я позна даведалася пра дакладную дату яе кананiзацii, i бiлетау - нi плацкартных, нi якiх iншых - на цягнiк да Гомеля за дзень да урачыстасцi ужо не было. Але спадзяючыся на цуд, я усё ж-такi папрасiла касiра на мiнскiм чыгуначным вакзале паспрабаваць пашукаць, i знайшлiся два бiлеты - купэйныя, на верхнiх палiцах. Такiм чынам я паспела прыехаць у Гомель накануне кананiзацыi, увечары у пятнiцу. Наведала Петра-Паулаускi сабор, пераначавала у вакзальнай гасцiнiцы. А у суботу ранiцай, спяшаючыся у храм, паслiзнулася i упала на шырокiх вакзальных гранiтных прыступках (упала з усяго размаху, на каленi, з"ехала праз некалькi прыступак унiз). На дзiва, вынiкам падзення стау толькi невялiкi сiняк на левай назе i лёгкi боль, якi хутка прайшоу. За тыдзень, якi мiнуу з кананiзацii матушкi, адбылiся яшчэ некалькi дзiуных выпадкау, але абмежаваны аб"ём публiкацыi не дазваляе распавесцi iх усе.
   За больш падрабязнай iнфармацыяй адсылаю цiкауных чытачоу да кнiжкi "Житие преподобной Манефы Гомельской", выдадзенай у Гомелi у жнiунi 2007 года, якой я i карысталася пры падрыхтоуцы гэтага матэрыяла.
 Ваша оценка:

Связаться с программистом сайта.

Новые книги авторов СИ, вышедшие из печати:
О.Болдырева "Крадуш. Чужие души" М.Николаев "Вторжение на Землю"

Как попасть в этoт список

Кожевенное мастерство | Сайт "Художники" | Доска об'явлений "Книги"